Work Text:
Віл выцірае вільготныя далоні аб штаны, упарта гледзячы на стаўшыя ненавіснымі за дваццаць хвілін дзверы медыцынскага кабінета. Панядзелак — дзень і так нялёгкі, а тут яшчэ гэта. Здавалася, Віл ужо па дваццатым крузе перачытваў пазалочаную шыльду:
Хірург-Практолаг: Ганібал Лектэр
Медыцынская сястра: Бедэлія Дзю Мар'е
Працоўны дзень: 10:00 — 19:00 (аў, ср, чц, пт, сб)
Паперка з накіраваннем ад тэрапеўта ўжо стала мокрай у руках Віла. Апошняе, дзе ён разлічваў аказацца пасля таго, як прыйшоў да тэрапеўта з пастаянная тэмпературай і агульнай слабасцю, гэта кабінет практолага. Віл наогул не любіў лекараў, лякарні з іхнімі доўгімі шэрагамі людзей, смуродам медыкаментаў і агульным упадніцкім настроем. Але Віл здаў аналізы і цяпер мог сузіраць здрадніцкае "падазрэнне на прастатыт" у папярэднім дыягназе. Раптам дзверы кабінета расчыняюцца, паказваючы прыгожую бландынку, якая з сур'ёзным, але прыемным відам чытала ягонае прозвішча з папкі, якую трымала ў руцэ. Віл мысленна вылаяўся. Чамусьці размаўляць пра сваё здароўе ніжэй пояса перад жанчынай рабіла сітуацыю больш няёмкай у некалькі разоў, і ён да апошняга спадзяваўся, што медсястра ў водпуску, спазняецца ці проста выйдзе з кабінета па нейкіх тэрміновых справах.
— Вільям Грэм? — Пытае жанчына з прыязнай усмешкай.
— М-г. — Толькі і можа высіцнуць з сябе Віл.
— Ну-ну, не хвалюйцеся, усё будзе добра. Праходзьце. — Бедэлія, калі верыць шыльдзе, кладзе яму далонь на плячо і акуратна заводзіць у кабінет.
— Добры дзень, Вільям. Сядайце.
Прыехалі. Віл тарашчыцца ва ўсе вочы на свайго лекара, запознена вітаючыся і сядаючы на свабоднае крэсла. Трасца, у іх там медычны ўніверсітэт ці мадэльнае агенства? Віл глядзіць то на лекара, то на медсястру, то зноў на сплеценыя ў замок уласныя пальцы. Ганібал і Бедэлія выглядаюць як двайняты — прыгожыя тонкія рысы твару, светлыя валасы, спакойны тон, акуратныя халаты, якія пасавалі ім значна больш, чым гэта было б нармальна, доўгія тонкія пальцы, якія хутка запаўнялі дакументы медычным почыркам.
— Пастаўце птушачкі каля тых радкоў, якія да вас тычацца. — Бедэлія працягвае яму паперку і асадку.
Віл хутка прабягаецца вачыма па пунктах. ‘‘Зніжэнне імунітэту, пераастуджэнне, зніжэнне фізічнай актыўнасці, маларухомы сядзячы лад жыцця, працяглае ўстрыманне ці, наадварот, празмерная палавая актыўнасць, празмернае ўжыванне алкаголю...’’ Віл на хвіліну думае паставіць адну вялікую птушачку насупраць усіх гэтых пунктаў, але ўсё такі абірае тыя, якія тычацца яго ў найбольшай ступені, і перадае назад медсястры.
— Калі Вы здавалі аналізы? — Пытаецца Ганібал, падняўшы рэзультаты лабараторнага даследвання сакрэту прадсталёвай залозы перад вачыма.
— Учора. Сёння сказалі прыйсці за адказамі. Ну, я і прыйшоў. Вось. — Няёмка адказвае Віл.
— Глядзіце, Вільям, зараз мы правядзём рэктальнае абследаванне і тады я скажу дакладней, прыйдзецца Вам ісці на ультрагукавое даследаванне ці мы адкруцімся звычайным масажам прастаты. — Спакойна гаворыць Ганібал, а Віл не можа усвядоміць, як словы "звычайны" і "масаж прастаты" могуць стаяць у адным сказе. — Прайдзіце за шырму, здыміце ніз і ляжце на бок на кушэтку. — Сказаўшы гэта, Ганібал ідзе да ракавіны і не спяшаючыся пачынае мыць рукі да локцяў. Віл глядзець на гэта некалькі секунд і выконвае просьбу.
Перад тым, як зняць штаны, Віл на імгненне сур'ёзна задумваецца, ці не збегчы яму прама зараз, але робіць глыбокі ўдых і пазбаўляецца ад адзення. Кушэтка халодзіць скуру, пасылаючы табун мурашак. Вілу здаецца, што яшчэ ніколі ён не ляжаў у настолькі ганебнай паставе.
— Цудоўна, толькі падцягніце калені да грудной клеткі. Так, дзякуй. — Ветліва просіць Ганібал, нацягваючы пальчаткі.
На столік побач прызямляецца шкляначка з вазелінам, і Віл разумее, што шляху назад не будзе, заплюшчваючы вочы.
— Зараз я ўвяду адзін палец на дзве фалангі. Гэта не павінна быць балюча, але трохі дыскамфортна, можа трохі пацігваць ніз жывата ці адчувацца пазывы да мочавыпускання. Усё гэта цалкам натуральна. — Па-медыцынску апрычона гаворыць Ганібал ужо, напэўна, сто разоў агучаны тэкст, пакуль змазвае свой палец і ўваход Віла вазелінам. Мусіць, ён лічыў, што калі будзе тлумачыць кожны свой крок, гэта супакоіць пацыента, але Віл зараз заліваўся чырвонай фарбай да самых кончыкаў валасоў, жадаючы, каб Ганібал замаўчаў, бо гэта дакладна не рабіла сітуацыю лягчэй. — Будзе цудоўна, калі Вы трохі расслабіцеся.
Бля-я-я. Ну вось як можна расслабіцца ў такой сітуацыі. Віл спрабуе, шчыра спрабуе, але атрымліваецца надзвычайна дрэнна. Ганібал меў рацыю, гэта сапраўды не балючы, але і зрабіць выгляд, што ты не заўважаеш ёбаны палец у сваёй задніцы задача не з лёгкіх. Віл камянее, калі Ганібал кладзе свабодную далонь яму на сцягно, нібы дапамагаючы супакоіцца. І нейкім чынам гэта працуе. Ганібал лёгка абводзіць камячок нерваў унутры, пасылаючы маланкі ў ніз жывата Віла. Магчыма, каб Віл не нерваваўся так моцна і ўся гэтая экзекуцыя трывала трохі даўжэй за хвіліну, то ён мог бы трапіць у яшчэ больш няёмкае становішча, але раптам Ганібал прыбірае палец, здымае пальчаткі і гаворыць:
— Першасны агляд завершаны, калі ласка, адзявайцеся. Вось тут сурвэткі, калі яны Вам патрэбны. Чакаю Вас у кабінеце. — Гаворыць мужчына і ідзе мыць рукі зноў.
Трасца, у якім сэнсе "першасны агляд", думае Віл, нацягваючы штаны. Сорам адразу адступіў, як толькі працэдура падышла да канца і яму дазволілі адзецца, нібы прыкрыцца бранёй.
— Я думаю, на дадзены момант, можна абысціся звычайным масажам. Прап'еце курсам Вільпрафен і Прастакор, Бедэлія напіша Вам дазіроўку. Наступны сеанс у сераду, у 18:00 Вам будзе зручна? — Пытае Ганібал, гледзячы прама яму ў вочы. Віл можа разгледзець чырвоныя крапінкі ў мядовым бурштыне.
Які наступны сеанс? Які масаж? Віл ледзьве прымусіў сябе прыйсці сюды, будучы ўпэўненым, што гэта адзінаразовая акцыя. Але пад гэтым пільным позіркам ён можа толькі кіўнуць, прыняць талон на сераду і сысці, развітаўшыся.
* * *
Здавалася б, калі ты ідзеш ужо на шосты сеанс і дакладна ведаеш, што цябе там чакае, павінна быць лёгка. Цяпер сеансы праходзілі настолькі нязмушана, што паралельна Ганібал паспяваў сыпаць жарты, распавядаць нейкія выпадкі са сваёй практыкі і цікавыя факты пра чалавечы арганізм. І ўсё б нічога, калі б у гэты момант Віл не ляжаў у позе эмбрыена, адчуваючы чужы палец у сабе на працягу дзвюх-трох хвілін. Ён нават сказаў бы, што яму прыемна бавіць час з Ганібалам, ён цікавы і разумны, прыгожы. Насамрэч, занадта прыгожы. Але абставіны склаліся такім чынам, што Віл нават глядзець яму ў вочы не мог, пакуль ён выпісваў яму наступны талон. Ён бы нават перастаў хадзіць сюды, але чаго ўтойваць, пачувацца Віл сапраўды стаў лепей.
Амаль ля самай лякарні перад Вілам выскачыла чорная котка, і ён падумаў, што калі дрэннае надвор'е, аўтобус, які прыехаў значна пазней, чым трэба і лужына, у якую ён уступіў новымі бацінкамі нічога не значылі, то гэта была апошняя кропля. Сёння павінна здарыцца нешта... Нешта.
— Вітаю, праходзьце і чакайце. — Цёпла ўсміхаецца яму Ганібал, нібы гаворыць сам сваім сябрам, які прыйшоў да яго піць гарбату ў дажджлівы дзень.
Спачатку ўсё ідзе роўна так, які і шэсць разоў да гэтага, адзінае — Віл з самага пачатку лёг не надта зручна, таму цяпер валік кушэткі ўпіраўся яму ў сцягно і ён злёгку варушыўся, спрабуючы прыняць больш зручную паставу. І ў чарговы раз, спрабуючы спусціцца трохі ўбок, Віл неяк надта рэзка апусціўся на ўжо два пальцы, якія плаўна, але рытмічна абводзілі прастату. Віл паняцця не мае, як так здарылася, але ён дакладна не быў адказны за гэты здрадніцкі ціхі стогн, які вырваўся з ягоных вуснаў. І можна было зрабіць выгляд, што ўсім проста здалося, калі б не член, які імгненна стаў напалову цвёрдым, нібы па камандзе.
— Не хвалюйцеся, Вільям, узбуджэнне і эрэкцыя — гэта цалкам натуральная рэакцыя на масаж прастаты, бо... — Ганібал паляпвае яго па сцягну, працягваючы маніпуляцыі, і Віл не вытрымлівае, перабіваючы:
— Калі ласка, доктара Лектэр, памаўчыце. — Шэпча ён і адразу шкадуе пра тое, што сказаў. Ганібал сапраўды ненадоўга заціхае, напэўна, здзіўлены пачутым, але ўрэшце гаворыць:
— Як Вам будзе камфортней, Вільям. — І працягвае ў цішыні.
Але гэта аказваецца яшчэ горшым вырашэннем, бо цяпер кожны ўздых, які Віл, здаецца, упершыню ў жыцці не можа стрымаць, гучыць ашаламляльна гучна ў ціхім пакоі. Віл спрабуе ўспомніць пра самыя агідны месцы злачынстваў у сваёй кар'еры, але член не толькі не падае, ён пачынае стаяць цяпер у поўную сілу. Ганібал, як і заўсёды ў канцы працэдуры, пачынае вадзіць падушачкай зверху ўніз па баразёнцы ў цэнтры прастаты, каб асцярожнымі націсканнямі вывесці вонкі сакрэт прастаты, папярэджваючы ягоны застой. Усе разы да гэтага з урэтры выцякала некалькі кропелькаў сакрэта, і Ганібал адпускаў яго адзявацца. Але не сёння. Зараз замест некалькіх кропелек Віл канчае буйнымі струменямі, пэцкаючы ўласны жывот, ціха скуголячы сабе пад носі выгінаючыся ў спіне. Калі аргазм адступае на другі план і позірк Віла зноў можа сфакусавацца на пакоі, яго накрывае пякельная хваля сораму. Ён глядзіць спадылба на Ганібала, які стаіць да яго спінай, здымаючы пальчаткі, і моліцца, каб ён сказаў хоць нешта і разарваў няёмкую цішыню.
— Эякуляцыя можа здарыцца падчас стымуляцыі прастаты. Вам няма чаго саромецца, Вільям. Гэта нават добра, можна сказаць, што Вы пайшлі на папраўку. — Гаворыць Ганібал, не паварочваючыся да яго тварам, што дужа нязвычна. — Чакаю Вас у кабінеце. — Выціскае з сябе Ганібал нейкім дзіўным голасам і вылятае з пакоя.
Талон на наступны сеанс ён атрымлівае з рук Бедэліі, бо Ганібал выглядае дужа занятым, уткнуўшыся ў нейкія паперы.
* * *
— Добры дзень, доктар Лектэр. — Гаворыць Віл, заходзячы ў кабінет праз дзень, ужо як да сябе дамоў.
— Вітаю, я ваш новы лекар, доктар Чылтан. — З крэсла Ганібала на яго глядзіць мужчына гадоў сарака пяці, цёмныя валасы, светлыя вочы, дэбільная ўхмылачка — поўная супрацьлегласць доктару Лектэру.
— А дзе мой мінулы лекар? — Віл здзіўлена глядзіць на яго, чакаючы і баючыся шчырага адказу.
— Адмовіўся ад Вас! Спадзяюся, у мяне вы станеце шаўковым пацыентам. — Чылтан спрабуе жартаваць, але атрымліваецца абразліва і агідна. — Цяпер я Ваш новы лекар, Вільям. Праходзьце да кушэткі.
Віла раздражняе ў ім усё, гэты нахабны тон, ідыёцкая ўсмешка, тое, што ён не Ганібал.
— Выбачце, я прыйду ў другі раз. — І не даслухаўшы, што скажа гэты Чылтан, Віл вылятае з кабінета, пераскокваючы тры прыступкі за раз.
— Ой, выбачце! — Віл уляцеў у чалавека амаль ля самага ўваходу, не заўважаючы нікога вакол.
— Вільям? — Ён задзірае галаву і бачыць свайго доктара Лектэра. Відавочна ён не мае ніякага права здаваць пытанні такога кшталту, бо гэта непрыстойна, але Віл і ёсць непрыстойны.
— Вы адмовіліся ад мяне. Чаму? — Выпальвае ён. Румянец паўзе па шчаках, Віл гэта цудоўна адчувае, але нічога не можа зрабіць. — Выбачце, я дакладна не хацеў... — Дзякуй Богу, Ганібал перабівае яго, бо што б ён сказаў? Выбачце, я не хацеў кончыць падчас працэдуры?
— Давайце адыдзем у бок, калі ласка. — Ганібал бярэ яго пад локаць і вядзе да пакоя чакання, які ў абедзенны час быў зусім пустым.
— Дык чаму? — Пачынае Віл, бо Ганібал упершыню за ўсё іхняе знаёмства, калі гэта можна так назваць, не можа нічога сказаць першым.
— Я ніколі не стаў бы працягваць курыраваць пацыента, калі не супраць, каб нашыя з ім ўзаемаадносіны перараслі ў нешта большае. Гэта адзін з галоўных прынцыпаў работы паміж лекарам і пацыентам — нельга працягваць лячыць чалавека, у якога закахаўся. Вы не зрабілі нічога дрэннага, Вільям. Гэта цалкам мая віна, таму я вырашыў яе вось такім чынам. Выбачце, гэта было непрыгожа з майго боку. Доктар Чылтан добры спецыяліст, абяцаю, ён зробіць усё ў найлепшым выглядзе. — Ганібал нервова перабірае ў пальцах металёвую сашчэпку на дакументах, не смеючы сустрэцца з Вілам позіркамі. Віл тым часам сядзеў абсалютна ашаломлены ад пачутага.
— Вы думаеце, што закахаліся ў мяне? — Па-дурному паўтарае Віл.
— Выбачце яшчэ раз, я не думаў, што мы яшчэ калі-небудзь сустрэнемся. Я не хацеў ставіць Вас у няёмкае становішча. Я нічога ад Вас не патрабую, Вільям, проста... — Ціха гаворыць Ганібал, так хутка прамаўляючы словы, што Віл нават не можа знайсці момант, каб уставіць свае пяць капеек, таму накрывае ягоную руку сваёй.
— Можна проста Віл.
Ганібал здзіўлена глядзіць яму ў вочы і расплываецца ў сарамлівай усмешцы, адказваючы на шырокую ўсмешку Віла.
— Да якога часу ў Вас сёння змена? — Пытаецца Віл, не прыбіраючы далоні з рукі Ганібала.
— Ужо скончылася, я ішоў у гардэроб. І можна проста Ганібал. — Ківае лекар.
— Цудоўна, Ганібал. Як ты ставішся да тэатра?

FreakinNoname Fri 26 Sep 2025 08:18PM UTC
Comment Actions
Jane_Ka Sun 28 Sep 2025 07:42AM UTC
Comment Actions